Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Найлепшы дзень з жыцьця Рэспублікі Паліны (10 апреля 2012)

Сьпявачка Паліна Паланейчык, вядомая, як Рэспубліка Паліна, справіла 18-годзьдзе шыкоўным канцэртам у дарэшты запоўненым клюбе «Графіці». Яна настолькі была расчулена прыязным прыёмам гледачоў, што расплакалася падчас бісу і назвала гэты дзень найлепшым у сваім жыцьці.

Даць вялікі сольны канцэрт на дзень свайго нараджэньня — даўняя мара Паліны. 8 красавіка яна зьдзейсьнілася. Сьпявачка прадставіла паўтарагадзінную праграму, куды ўвайшлі практычна ўсе яе песьні, напісаныя за апошнія пару гадоў. Яна адразу шчыра прызналася перад гледачамі, што вельмі хвалюецца, хоць ад часу перамогі на фэстывалі «Бардаўская восень — 2011» яна дала зь дзясятак выступаў. «Вялікі сольны канцэрт ды яшчэ зь мікрафонам, што вельмі важна, адказная справа», — зазначыла яна ды пачала зь песьні «Розныя людзі». Гэты твор выконваецца на дзьвюх дзяржаўных мовах, бо, як кажа Паліна, «усе мы розныя». Сама сьпявачка аддае перавагу беларускай: «У якой краіне нарадзілася, тая мова і падабаецца», — так тлумачыць.

 

Найлепшы дзень з жыцьця Рэспублікі Паліны

Канцэрт Паліны Рэспублікі складаўся зь дзьвюх частак. У першай яна выконвала песьні пад адну гітару, часам далучаўся да яе яшчэ гітарыст Уладзь. А ў другой дапамагаў кантрабасіст Эрык. Ад меркаванага сумеснага выступу з гуртом Hastala Fillsta вырашана было адмовіцца. Але з гітарай, у суправаджэньні акардыёна ці кантрабаса Паліна глядзіцца надзвычай гарманічна і самадастаткова, суправаджэньне рок-каманды ёй наўрад ці патрэбна.

«Калі знаходзісься на сцэне і бачыш столькі людзей, якія цябе слухаюць, хочацца сказаць нешта разумнае», — зазначыла Паліна пасьля таго, як чарговы раз сьціхлі аплядысмэнты, ды прачытала адзін з сваіх улюбёных вершаў Анатоля Вярцінскага, пра тое, як мы абрастаем паперамі ды рэчамі. Па задумцы, першае аддзяленьне скончылася паказам мілага дзіцячага відэа 15-гадовай даўніны, дзе зусім маленькая Паліна разважае пра жыцьцё ды каханьне і прызнаецца, што хоча стаць нявестай.

Другое аддзяленьне распачалася з выкананьня песьні «Гадзіньнік» — адной зь візытовак Паліны, твору, які скарыў летась журы «Бардаўскай восені». «Я ня ведаю, як вам, а мне клясна», — заявіла сьпявачка. Яе абдарылі кветкамі, а ў пэўны момант у залі зьявіўся вялізны торт, па кавалку якога дасталося кожнаму слухачу. Яна адыгрыла паўтарагадзінную праграму, але ніхто і ня думаў яе адпускаць. На «біс» ужо сьпявалі хорам. Выявілася, што нямала людзей ведаюць песьні Паліны, асабліва «Дарэчы». «Я такая шчасьлівая, што мне хочацца плакаць. Гэта найлепшы дзень у маім жыцьці», — заявіла расчуленая дзяўчына і сапраўды не стрымала сьлёз пасьля доўгіх разьвітальных авацыяў. Але і тое быў яшчэ не канец вечарыны — прыхільнікі паклікалі Паліну на вуліцу, каб яна пабачыла фаервэрк, што быў зладжаны ў яе гонар.

 

Відэа: Паліна Рэспубліка — Дарэчы


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее