Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Zatoczka: «Прысьпеў час жыць па сумленьні» (10 апреля 2012)

Лідэр скандальнай беларускай каманды Макс Астравухаў распавёў у інтэрвію «Тузіну Гітоў», чаму вырашыў аднавіць сваю музычную дзейнасьць празь перапынак у паўтара году: «Паглядзіце наўкол — моладзь сьпіваецца ды дэградуе. Шмат хто не разумее, што „сьлесарам“ ды „токарам“ можа стаць кожны і гэта справядліва для пакаленьня баязьліўцаў ды выраджэнцаў. Прысьпеў час жыць па сумленьні, зь Верай ды Гонарам у сэрцы!»

Zatoczka: «Прысьпеў час жыць па сумленьні»

Гурт Zatoczka атрымаў вядомасьць пяць гадоў таму, дзякуючы гіту «Хакей». Скандальнай славы магілёўскім музыкам дадала і песьня «Хуліганы». Іх баляда «Слова», запісаная ў 2007 годзе, мела посьпех на «Тузіне Гітоў». Яны выдалі аднайменны сваёй назьве дэбютны альбом, з посьпехам прадставілі яго, як у Беларусі, так і ў Расеі ды Польшчы, а потым зьніклі з далягляду. Паўтара году, як ад музыкаў не было нічога чуваць. Лідэр каманды Макс Астравухаў кажа, што прыпыніць дзейнасьць каманды было яго ўласнай ініцыятывай. «Гэта адбылося без тлумачэньня прычынаў. Асабістыя інтарэсы апынуліся важнейшымі за творчасьць. Я перапыніў адносіны з гуртом, не наведваў імпрэзкі ды тусоўкі ды наогул адрокся ад забаваў ды звыклага побыту. Заглыбіўся ў сябе, адным словам. Пайшоў зьмяняцца ды вучыцца жыць па-іншаму. Ці атрымалася ў мяне зьмяніцца не скажу, хай вырашаюць тыя людзі, якія знаходзяцца ў маім атачэньні». Іншыя ўдзельнікі каманды працягнулі займацца музыкай, граючы ў гуртах Bez.not і Jazz City Band. Цяпер яны ізноў зьбіраюцца разам.

Макс кажа, што аднавіць дзейнасьць каманды ён вырашыў пасьля доўгіх развагаў: «Паглядзіце наўкол — моладзь сьпіваецца ды дэградуе, жыць па сумленьні ўжо ня ёсьць прыярытэтам. Шмат хто не разумее, што „сьлесарам“ ды „токарам“ можа стаць кожны і гэта справядліва для пакаленьня баязьліўцаў ды выраджэнцаў. Але пры гэтым, нават у рэгіёнах у дварах зьяўляюцца графіці „Хопіць бухаць“. Некаторыя ж абіраюць спорт заміж цыгарэт і наркотыкаў і гэта ня можа ня цешыць. Для моцных духам ды целам прызначаная наша творчасьць ды нашы акцыі. Прысьпеў час жыць па сумленьні, зь Верай ды Гонарам у сэрцы».

Zatoczka аднавіла дзейнасьць нібы ўсур’ёз. Ужо распачаліся рэпэтыцыі ды рыхтуецца новая праграма, аднаўляюцца старыя сувязі ды кантакты. Дасягнутая дамоўленасьць на шэраг канцэртаў у Польшчы, вядуцца перамовы наконт выступаў у іншых суседніх краінах. Ці ёсьць гарантыі таго, што праз пару месяцаў гурт ізноў не разыйдзецца? Макс адказвае: «Не чакаецеся! Нават, калі мы камусьці не дагадзім».


Метки - Zatoczka
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Отзывы о салоне тайского массажа sensip
    znoy-vip.ru
    Мировые новости Самое свежее