Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Гарадзенскія рок-музыкі знайшлі прытулак (12 апреля 2012)

Урэшце ў Горадні зьявілася нешта падобнае да рок-клюбу. Месца пад назвай «ОфицероFF» знаходзіцца ў былым Доме афіцэраў і адкрылася дзякуючы намаганьням мясцовага арганізатара канцэртаў Сяргея Фінскага. Сам Сяргей называе яго «экспэрымэнтальнай пляцоўкай» ды запрашае падаваць заявы на выступ усіх ахвочых. Праўда, як папярэджваюць арганізатары рэальна ад выступаў зарабляць у музыкаў не атрымаецца.

Гарадзенскія рок-музыкі знайшлі прытулакПасьля закрыцьця культавай канцэртай пляцоўкі «ДК імя Грэка» ў Горадні практычна не засталося месцаў, дзе маглі б пайграць мясцовыя каманды. І вось урэшце зьявілася нешта падобнае да рок-клюбу. Месца пад назвай «ОфицероFF» знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 30. Гэта ў былым Доме афіцэраў, што абыгрываецца ў назьве. Адкрылася яно дзякуючы намаганьням Сяргея «Фініка» Фінскага ды ягоных паплечнікаў. «Экспэрымэнтальная пляцоўкай правільней назваць, а не рок-клюбам, — кажа Сяргей. — Мы плянуем не абмяжоўвацца толькі рок-музыкай. Ужо рэгулярнымі становяцца майстар-класы па сацыяльным танцам: сальса, ірляндзкім, бачата. Ня будзем адмаўляцца ад пэрформансаў, літаратурных вечарын, тэатральных імпрэзаў. Карацей, мы экспэрымэнтуем. Для рок-клюбу прыйшлося бы наводзіць адпаведную эстэтытыку ў інтэр’еры, што на дадзеным этапе немагчыма».

Між тым, шматлікія гарадзенскія каманды ўжо займаюць месцы на месяц наперад, каб мець магчымасьць выступіць на невялікай сцэне «ОфицероFF». Крытэры адбору вельмі простыя: мусіць быць адпаведны ўзровень валоданьня інструмэнтамі і некамэрцыйнасьць. Як кажа Сяргей Фінскі, апошні прынцып вельмі актуальны, бо рэальна ад выступаў зарабляць у музыкаў не атрымаецца.

Кошты на квіткі можна назваць дэмакратычнымі. Яны вагаюцца ад 15 да 20 тысячаў, у залежнасьці ад таго, колькі гуртоў выходзіць на сцэну ў адзін вечар. Усе імпрэзы ладзяцца па пятніцах, суботах і нядзелях. Да плюсаў «ОфицероFF» можна аднесьці таксама і наяўнасьць невялічкага бару, з адносна таннымі цэнамі па гарадзенскіх мерках. Але гэта другаснае. Галоўнае, што музыкі і аматары жывой музыкі пачалі падцягвацца на імпрэзы. Гаспадары пляцоўкі канстатуюць, што пакуль яшчэ не спрацавала як належыць «сарафаннае радыё», і людзі ідуць на канцэрты пэўных выканаўцаў, а ня ў сам клюб. Але маюць спадзевы, што зь цягам часу ў гэтага месца сфармуецца свая сталая аўдыторыя.

 

«ОфицероFF» у сеціве: vk.com/officeroff


Метки -
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее