Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / 2morrow2late: знак бяды (12 апреля 2012)

Хваля вінтажнага року вынесла на нашы берагі яшчэ адзін гурт. Гэтым разам прывітаньне перадаецца 90-м. Гурт 2morrow2late існуе тры гады, сьпявае выключна па-ангельску, абагаўляе Курта, Alice in Chains ды Stone Temple Pilots, што натуральным чынам адбіваецца на музыцы, якую яны выконваюць самі. Менчукі граюцца ў пост-гранж і правілы гэтай гульні ведаюць някепска. Нічога звыш, новага слова яны тут нібы казаць не зьбіраюцца. Іх ідэя — граць шчырую і сумленную музыку пад брытанскім і канадзкім сьцягам, якія вісяць у іхняй студыі, ды пачувацца з гэтай нагоды шчасьлівымі. Такі вось спосаб адыходу ад рэчаіснасьці.

2morrow2late: знак бяды

2morrow2late — Songs That Make You Happy, інтэрнэт-рэліз, 2012
На якой гранжавай складанцы тутэйшых камандаў 2morrow2late могуць зачапіць увагу якраз нетутэйшасьцю гучаньня — запісвацца маладыя каманды зь Беларусі за апошнія пару гадоў навучыліся як належыць. Але вось уласна на іх альбоме цяжка вылучыць удалыя трэкі з агульнай масы. Зрэшты, і правальных няма. Ёсьць, напрыклад, даволі файненьнкая экспрэсіўная «Fall Apart» ці лірычная «Rain», але не дацягваюць яны да таго, што можна назваць гітом. Энэргетыкі сіетлаўскіх тарчкоў у менскіх хлопцаў не адчуваецца і блізка (наогул, у нашай краіне яе мае хіба Федзя Жывалеўскі).

Зрэшты, з такім матэрыялам, з гадоў 10 таму 2morrow2late маглі бы прэтэндаваць на ролю лідэраў у сваім стылі. Тут, у Беларусі, вядома ж. Цяпер жа гэта слухаеццца ня больш, чым даволі пісьменнае прыпадабненьне. Яны роўныя і прадказальныя. Іх музыка слухаецца, але не запамінаецца. І ў гэтым, дарэчы, бяда большасьці рок-бэндаў зь Беларусі.


Метки - 2morrow2late
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • 2morrow2late: знак бяды
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Читаемое
      • Афиша

      6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

      17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

      • Опрос
      Новый вид сайта. Как?
      Отлично
      Хорошо
      Плохо

      • Личный кабинет
      Фоторепортаж Прямо с места событий

      Назад в Союз или новое по старому...
      Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

      Рецензии Читать не перечитать

      Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

      Реклама Интересные предложения
      Мировые новости Самое свежее