Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Крамбамбуля: чыста па панкуПраект Лявона Вольскага выдаў пяты студыйны альбом пад назвай Drabadzi-drabada, куды ўвайшлі беларускія народныя ды песьні іншых дружалюбных народаў. Усё добра, акром аднаго — падаць усю гэту прыгажосьць вырашана было чамусьці ў стылістыцы спарахнелага поп-панку. Новы дыск «Крамбамбулі» мусіць прыязна сустрэнуць прыхільнікі Вольскага, хоць творы зь яго наўрад ці пойдуць у народ. Улічваючы майстэрства Лявона пераўвасабляцца, рашэньне падаць багаты і разнастайны матэрыял у адзіным музычным рэчышчы выглядае крыху дзіўна.

Крамбамбуля пойдзе да канцаАрганізатары канцэрту гурта «Крамбамбуля» ў клюбе Re:Public афіцыйна абвесьцілі, што мерапрыемства не адбудзецца. Прадстаўнікі гурта патрабуюць у дырэкцыі клюбу назваць прозьвішчы чыноўнікаў, якія змусілі адмяніць канцэрт і зьбіраюцца зьвярнуцца ў суд, каб спагнаць выдаткі. «Мы хочам ведаць, ці сапраўды наша творчасьць забароненая і на якой падставе», — кажа Лявон Вольскі, які гатовы асабіста зьвярнуцца ў пракуратуру і адміністрацыю прэзыдэнта, а таксама ў Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры з тым, каб разабрацца ў сытуацыі.

13 января 2012 - Шчасьлівыя паасобку

Шчасьлівыя паасобкуБеларуская рок-тусоўка раз’яднаная абсалютна. У ёй людзі між сабой незнаёмыя, а калі і знаёмыя, то ня надта прыязна ставяцца адзін да аднаго. Лявон Вольскі засмучаны тым, што «хуценька знайшліся музыкі», якія заменяць «Крамбамбулю» на сцэне Re:Public 11 лютага. Адны з удзельнікаў гэтага канцэрту, гурт Akute не разумеюць чаму павінны ня граць канцэрт, які даўно плянавалі. Прадусар Віталь Супрановіч мяркуе, што клюб сутыкае музыкаў ілбамі і заклікае Akute адмовіцца ад выступу ў гэты дзень, а піяршчык Зьміцер Безкаравайны лічыць, што іншы канцэрт праводзіць варта. І тады ў «Крамбамбулі» будзе важкі аргумэнт у судзе.

Самацэнзура, або «чорны сьпіс» у кожную хатуЦікавы выпадак здарыўся ў Берасьці: дырэктар мясцовай кавярні «Cваякі» Максім Бычкоў загадаў пэрсаналу больш ня ставіць для наведнікаў сучасную беларускую музыку, у тым ліку песьні Лявона Вольскага, праекту «Крамбамбуля» і гурта «Палац». У кавярні кажуць, што на музычны густ дырэктара паўплываў візіт супрацоўніка КДБ, бо раней Вольскі і Хаменка тут былі ў пашане. З гэтай нагоды Берасьцейскае ўпраўленьне КДБ дала тлумачэньні для «Тузіна Гітоў».

У навагоднюю ноч гурты "Ляпис Трубецкой" і "Крамбамбуля" ладзілі сумесны канцэрт у маскоўскім клубе "P!PL". Але нечакана высветлілася, што распачаўся вечар выступам гурта... N.R.M.. На чале з Лявонам Вольскім.

Сам Лявон у размове з "Еўрарадыё" гэтую інфармацыю ў расійскіх СМІ наконт выступу ў маскоўскім клубе менавіта гурта N.R.M. абвяргае. Але прызнае: энэрэмаўскія песні выконваў. Асобным ад "Крамбамбулі" праектам. Праўда, назваў гэта "сольным праектам Лявона Вольскага".

Сергей Михалок и Лявон Вольский поздравили белорусов с наступающим Новым годом.

• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее